Ніва № 20 (3236), 20 мая 2018 г.

Філіпіны (ч.1. Сталіца)

Мікола Ваўранюк

Пакідаеш кандыцыянаваную залу аэрапорта Ніной Акіна, выходзіш у філіпінскую ноч і адразу накідаюцца ўтраіх: шум, пах і духата! Прычым, усе адразу. Нават не ведаеш, хто з нападнікаў мацнейшы. Стаіш ашаломлены ў натоўпе, які хвалямі нясецца то ў адзін, то ў другі бок. На шчасце таксісты ў Маніле не такія назойлівыя як, для прыкладу, у Тбілісі. Ёсць час заняць пазіцыі і абдумаць першыя крокі ў гэтым малоху (па розных дадзеных у Мэтра Маніле, тобок у комплексе Вялікай Манілы жыве ад 22 да 24 мільёнаў чалавек), або пачакаць выратавання.

Нам прыносіць яго дачка, якая ўжо звыш паўгода жыве там і працуе, і спрытна — наколькі гэта магчыма — перасоўваецца па вечна закаркаваных вуліцах. Балазе ноч, таму Убэр давозіць нас да яе кватэры за сорак хвілін. За акном лес імпазантных небаскробаў. Толькі пакінуўшы машыну бачыш, што мясцовы Манхэтэн дапоўнены тутэйшым каларытам: ледзь прыкрытымі сцёкавымі каналамі, бяздомнымі і іх правізорнымі бярлогамі, сродкамі транспарту паскручваныміпасклейванымі невядома з чаго, якія займаюць кожны квадратны метр гарадской прасторы. І нават ноччу на Тафт авеню ў квартале Малатэ не сціхае шум. Гарачыня нам, якія прыехалі з марознай зімы, здаецца забойнай, а пахі наколькі экзатычныя, настолькі інтэнсіўныя. Дзень абяцае яшчэ больш інтэнсіфікаваць уражанні.

* * *

Тыцыяна Тэрцані — італьянскі пісьменнік, рэпарцёр, сінолаг — называе Філіпіны адной з найбяднейшых і найбольш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF