Ніва № 20 (3236), 20 мая 2018 г.

Новыя цэрквы ў Варшаве

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Доўгі час здавалася мне, што ў Варшаве ёсць толькі дзве царквы: на Празе і на Волі. І ўжыўся я з гэтым меркаваннем, аднак час не стаіць на месцы і ў царкоўным жыцці праяўляецца агульная грамадская дынаміка.

Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага з канца ХІХ стагоддзя паведамляў пра шэсць цэркваў у Варшаве. Не быў гэта поўны пералік сакральных праваслаўных аб’ектаў у царскі час, бо не было там звестак пра капліцы і часоўні ў вайсковых часцях польскай сталіцы. З адыходам з Варшавы расійскага панавання ў ходзе Першай сусветнай вайны ўпаў там лік праваслаўных вернікаў, у тым ліку і цывільных, частка якіх, верагодна, эвакуіравалася ў бежанства. Міжваенны перыяд прынёс новыя палітычныя страсці, у тым ліку і датычныя канфесійнай палітыкі, у выніку якой скарочаны быў лік цэркваў не толькі на Холмшчыне, але і ў іншых часцях Польшчы, у тым ліку і ў Варшаве. У сталіцы ўцалелі, калі не дапускаю тут памылкі, толькі згаданыя дзве царквы.

Са зменай грамадскага строю ў Польшчы і адыходам ад афіцыйнага атэізму ў рэлігійным жыцці краіны наступіў перыяд буйнага сакральнага будаўніцтва. Не толькі каталіцкія касцёлы ўзводзіліся ў масавых маштабах, але і праваслаўе таксама напружыла будаўнічыя мускулы; новыя цэрквы выраслі ў Беластоку, Бельску, Гайнаўцы і іншых мясцовасцях. І апошнім часам далучылася да гэтых правінцыйных асяродкаў і сталічная Варшава...

Раней згадвалася пра капліцы і часоўні ў вайсковых часцях. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF