Ніва № 20 (3236), 20 мая 2018 г.

Сакольшчына развіталася з Янкам Анцыпам

Уршуля ШУБЗДА

Жыў любоўю да сваёй зямлі, да Сакольшчыны. Як уласнік музея, як вядомы ва ўсім свеце вытворца яды, ці радны гміны заўсёды стараўся паказваць асаблівасці культуры беларусаў Сакольшчыны. 6 траўня не стала Яна Анцыпы — стваральніка музея Сакольшчыны ды прапагандыста мужыцкай сакольскай культуры. Менавіта ён ніколі не саромеўся сваёй мовы, ды традыцыі. Наадварот, як нямногія, на гэтым пабудаваў сваю непаўторную марку.

Інспіравалі яго простыя рэчы: «простая мова», даўнейшыя песні, мужыцкая кухня... З дзяцінства найбольш запамяталіся яму пахі менавіта тых простых страў, якія на печы рыхтавала яму маці. Тыя ўспаміны сталі штуршком для пошукаў, ужо ў сталым узросце, смакаў даўняй мужыцкай кухні жыхароў Сакольшчыны. Янка, бо так называлі яго сябры, пры дапамозе старэйшых жыхарак Яноўшчыны вярнуў дзясяткі страў, якія супольна рыхтавалі ў Рэгіянальнай ізбе. Менавіта гэтае месца, дзякуючы дзейнасці Янкі Анцыпы, стала цэнтрам культурнага жыцця Янаўшчыны. Людзі самі пачалі прыносіць даўнейшыя прылады і вопратку, што дало пачатак невялічкаму музею, які пачаў працаваць у Рэгіянальнай ізбе. Янка Анцыпа вяртаў таксама даўнія абрады. Яму, як нікому іншаму на гэтай тэрыторыі, хацелася і ўдавалася сабраць групу моладзі, якая ў колішняй мужыцкай вопратцы паказала абрад Купалля і сакольскага вяселля.

Павелькі — вёска аддалена 5 кіламетраў ад Саколькі — былі чарговым месцам, які часта наведвалі турысты. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF