Ніва № 20 (3236), 20 мая 2018 г.

Пад пальмамі ў Міколы Цудатворца

Ганны КАНДРАЦЮК

Сонечнае Бары. Паўтарамільённы цэнтр, пад патранатам свяціцеля Міколы Цудатворца.

Самы прэстыжны порт паўднёвай Італіі. Горад з градацыяй кантрастаў — як агонь і вада.

З бяседамі і гульнямі да белага рання і засяроджанымі паломнікамі ў чаканні цудаў...

Даўно ўжо мяне сюды цягнула...

Два гады таму, калі гасцявала я на поўначы Італіі, мая мара часткова прыблізілася. І адначасова на дарозе вырас камень. Ехаць туды дарогай, на аўтобусе, гэта шалёная думка. Усе адмаўлялі. На гэта трэба два дні і шмат здароўя. Найлепш адправіцца на самалёце... і праз афрыканскі Алжыр. Так танней. Сапраўды, кошт палётаў паміж італьянскімі гарадамі ў некалькі разоў перавышаў цану майго білета з Польшчы ў Італію.

Зараз усё адмянілася ў лепшы бок. З пачаткам новага года адкрылі рэйс з Вроцлава ў Бары так званыя танныя авіялініі. Калі паклапаціцца трычатыры месяцы раней, дык білет у два бакі можна набыць ужо за 58 еўра. Празяваць такі шанс — проста грэх!

А калі дадаць, што сам палёт трывае 1 гадзіну 45 хвілін, усё становіцца яшчэ больш даступным і звычайным. Вядома, апошняя роскаш належыць жыхарам Вроцлава. З Беластока трэба цягнуцца туды па чыгунцы ажно восемдзевяць гадзін...

Але ж..! Палёт у горад Міколы Цудатворца патрабаваў нейкай ахвяры.

І яны, сапраўды, вырасталі па дарозе, да таго ў шчырым і чужым полі.

* * *

На аэрадроме імя Караля Вайтылы прывітала нас (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF