Ніва № 20 (3236), 20 мая 2018 г.

Рай на зямлі

Яўген ВАПА

Майскавеснавое шаленства ў поўным разгары. Прырода і зямля сваім рытуальным кругазваротам проста да нейкай шалёнасці прыводзіць і род чалавечы. Асабліва ягоную патрэбу корпацца ў зямлі з агароднінай, садавіной і кветкамі. Зараз апрача ўсіх псіхічнааздараўляльных аспектаў гэтага занятку ў нашым жыцці мае ён і яшчэ, здаецца, адзін глыбейшы кантэкст. Гэта падсвядомыя пошукі і вяртанне да біблейскага страчанага раю ў яго прыродным выглядзе. Нездарма, калі бачым неверагодна прыгожыя агароды, сады ці любімыя краявіды нашай Бацькаўшчыны, або цудоўнасці ў іншых кутках свету, нашы вусны ў захапленні вымаўляюць адно параўнанне: проста як у раі! Наша месцазнаходжанне і жыццё ў расліннажывёльнай прасторы дае такое, а не іншае адчуванне вяршыні эстэтычнай уражлівасці. Затым, відаць, невыпадкова ўсплывае ў душы таксама песня гурту «Тройца» са знамянальнымі словамі «... а ў раі, раі». Паглядзеўшы таксама відэакліп да гэтай песні з яго арнаментыкай, адразу перад вачыма прасоўваюцца мне проста вобразы жыцця і расказы з падляшскапалескага космасу. А ў сэрцы і думках назаўсёды райскай застаецца карціна роднай хаты на фоне зялёных лугоў, дрэў і асыпанага кветкамі мамінага агарода.

У маёй памяці з дзяцінства засталіся таксама ўспаміны пра той райскі свет, які спаглядаў на мяне з газетак і часопісаў, прывезеных у нашу вёску баптыстамі з ДубічЦаркоўных у пачатку сямідзясятых гадоў мінулага стагоддзя. Усё рабілася адкрыта і без боязі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF