Ніва № 20 (3236), 20 мая 2018 г.

Ля нулявога кіламетра

Віктар САЗОНАЎ

Няма ў Гародні аніякага помніка Леніну. І ў Беларусі няма аніводнага. І што самае галоўнае, ніколі і не было. Ну я пасля растлумачу сваю думку наконт гэтага, на першы погляд дзівакаватага сцвярджэння. А зараз крыху па слядах апошніх падзей наконт збору подпісаў за знос, ці перанос, ці змену месца паркоўкі бронзавай выявы Уладзіміра Ільіча. Як гэта не назаві, а сутнасць адна — ідзе збор подпісаў, каб прыбраць манумент важака кастрычніцкага перавароту з цэнтральнай плошчы старадаўняга горада над Нёманам.

— О! Вы з Гародні, — прыходзіцца даволі часта чуць захапляльны вокліч, калі незнаёмыя людзі даведваюцца, што ты з гэтага слаўнага і старадаўняга горада. — Гэта ж Гародня! Там у вас гісторыя на кожным кроку ахутвае сваім старадаўнім подыхам і даўніна распавядае сама пра сябе!

Вось такое ўражанне маюць іншагароднія пра Гародню. І не толькі беларусы. І папраўдзе гаворачы, людзі шчыра вераць у тое, што ёсць так, як павінна быць. Ну а як жа інакш! Ну мусіць жа і на нашай шматпакутнай зямлі хоць дзенебудзь, хоць у адным асобна ўзятым горадзе быць так, як быць павінна. Толькі ці ёсць яно так? Вось пытанне!

Калі пра гісторыю, то напэўна яна ёсць. Багатая гісторыя. Гісторыя мільярдэр, сказаў бы хтось на сённяшні лад. І не памыліўся б. Бо гісторыя Гародні значна багацейшая за цяперашні бюджэт не толькі абласнога цэнтра, але можа і ўсёй краіны, а можа і не адной. Ну гэта так, візуальны прыклад для (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF