Ніва № 20 (3236), 20 мая 2018 г.

Хары захапілі мастацкім выкананнем

Аляксей МАРОЗ

ХХХVІІ Міжнародны фестываль «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі», які ад 7 да 12 мая ў вельмі радасны велікодны перыяд праходзіў у асноўным у СвятаТроіцкім саборы ў Гайнаўцы, адзначаўся багаццем рэпертуару і разнароднасцю хароў, якія прыехалі ў Гайнаўку з Польшчы, Беларусі, Украіны, Расіі, Латвіі, Румыніі, Кіпра і Казахстана. Шматлікая публіка захаплялася мастацтвам царкоўнай музыкі, але вельмі важнай была духоўная ангажаванасць харыстаў падчас спеву.

Фестываль арганізаваўся з блаславенства мітрапаліта варшаўскага і ўсяе Польшчы Савы і пад ганаровым патранатам прэзідэнта РП Анджэя Дуды. Каля 30 хароў удала запрэзентаваліся з багатым рэпертуарам у гайнаўскім саборы. Частка фестывальных выканаўцаў выступіла з канцэртамі царкоўных твораў і свецкіх песень у іншых мясцовасцях. Прыхадскія харысты падчас багаслужбаў выконваюць царкоўныя песнапенні як малітвы і так стараліся займальна заспяваць у час фестывалю. Свецкія хары запрэзентавалі царкоўную музыку на вельмі высокім мастацкім узроўні і захапілі разнароднасцю рэпертуару на розных мовах. Пасля малітваў, якія ўзначаліў мітрапаліт Сава, 7 мая адбылося адкрыццё фестывалю. Мітрапаліт звярнуў увагу на духоўнасць царкоўнай музыкі і яе значэнне як малітвы, адзначыў ангажаванасць арганізатараў Міжнароднага фестывалю «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі» у карысць Праваслаўнай царквы і грамадства.

— Кожны спеў, а асабліва царкоўны, служыць замацаванню дабра і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF