Ніва № 19 (3235), 13 мая 2018 г.

Вясновы зрух на Украіне і ў Польшчы

Ганна КАНДРАЦЮК

Абочынай міжнароднай дарогі цягнуўся воз з гноем. Лёгкі конік, аброблены па жывот ляпёшкамі, без боязі перамяшчаўся паўз бясконцай чаргі нямецкіх, польскіх, італьянскіх і расейскіх аўтафур...

Мужыкі ў рабочых, задрыпаных апранахах, што выседжвалі на возе з гноем, смалілі папяроскі і нешта дзелавіта абмяркоўвалі. Будзённы, прыземлены выгляд дзейнічаў як камуфляж. Здаваліся яны часткай краявіду, непрыкметнымі гаспадарамі.

У іх бок зайздросна пазіралі кіроўцы аўтафур, прыбітыя чаргой і вясновай спёкай. А чарга доўжылася ад Ягадзіна за Любомль, больш за дванаццаць кіламетраў.

Выстойвалі яны ў невялікіх групах, у кароткіх штоніках, з якіх выліваліся пузатыя жываты. Асавелыя, выбітыя з рытму, глядзелі на сярмяжную фурманку, якая без спеху ехала на сваё поле. Корпацца ў свежай, сагрэтай вясновым сонцам зямлі — прыемны занятак. Такія думкі наклікала актыўнасць туземцаў, якія як мурашы ад рання шчыравалі на загонах. Побач міжнароднай дарогі, дзе не глянь, растрасалі яны гной, садзілі бульбу, закладалі агароды. Самы вялікі зрух панаваў пры пасадцы бульбы. Працавалі цэлымі сем’ямі — старыя, маладыя, дзеці. Паўз разораных баразёнак, гуськом, завіхаліся прыгорбленыя постаці. Рытм працы падбіваў араты з канём. Ён вёў плуг следам работнікаў і спраўна заворваў карычневыя скібы з бульбай.

На захадзе Еўропы, а таксама ў Польшчы, няма ўжо такіх прыдарожных, вясновых карцінак. Хіба што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF