Ніва № 19 (3235), 13 мая 2018 г.

Плыў на хвалях свайго часу

Сяргей ЧЫГРЫН

Вельмі часта прыгадваю выдатнага беларускага паэта, публіцыста, гумарыста і проста шчырага чалавека Міхася Шаховіча (19532000). Сёлета ў лістападзе яму споўнілася б толькі 65 гадоў, а яго ўжо 18 гадоў няма сярод нас. І калі прыгадваю Міхася, на памяць цытую яго выдатныя радкі:

Плыву на хвалях часу

І сам не ведаю, не знаю —

Ці я ад нечага ўцякаю,

Ці, можа, нешта даганяю?

Ён, сапраўды, плыў на хвалях свайго часу. Не ведаю ад каго і ад чаго ён уцякаў, але і дагнаць нікога і нічога не паспеў, ды і не планаваў. Міхась плыў па цячэнні жыцця і быў таленавітым чалавекам, ён пісаў пабеларуску і жыў беларускасцю. Таму я памыляюся, калі кажу, што Міхась Шаховіч нікога і нічога не дагнаў, ён спаткаў у жыцці ЛІТАРАТУРУ, якая сама шчыра ўзяла яго ў творчы палон. Пры жыцці ён напісаў і выдаў цудоўныя кнігі сваіх твораў „Прамінанне” (1978), „Святая ноч” (1979), „Напевы” (1987), „Кліч” (1993), „Пад сузор’ямі” (1998), „Вада ў рэшаце” (1983), „Рапсодыя”(1993) і іншыя.

З Міхасём Шаховічам я пазнаёміўся даўно. Шмат разоў з ім сустракаўся ў Беластоку, у рэдакцыі тыднёвіка „Ніва”, нават рабіў з ім інтэрв’ю, ліставаўся. Праглядаючы ўласны хатні архіў, трапіў на адзін ліст Міхася Шаховіча. Ён быў напісаны ажно 16 студзеня 1984 года. Тады я вучыўся ў Белдзяржуніверсітэце. Мы ліставаліся, але іншыя пісьмы дзесьці згубіліся. Захаваўся адзін гэты ліст. Міхась Шаховіч мне пісаў: (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF