Ніва № 19 (3235), 13 мая 2018 г.

Жыў у Гудзевічах настаўнік з Беласточчыны

Сяргей ЧЫГРЫН

З Алесем Белакозам я быў знаёмы шмат гадоў, сустракаўся не раз у вёсцы Гудзевічы Мастоўскага раёна, а таксама ў Мастах, у Лунна, у Мінску. У Гудзевічах ён стварыў унікальны школьны музей, які з 1990 года набыў статус дзяржаўнага літаратурнакраязнаўчага музея. А сам Алесь Мікалаевіч Белакоз у 1987 годзе стаў заслужаным работнікам культуры Беларусі.

У 2012 годзе слонімскія настаўнікі наведалі Гудзевіцкі школьны музей. Пасля падарожжа ў Гудзевічы да мяне завітаў слонімскі настаўнікпенсіянер Мікалай Іванавіч Ракевіч і прывёз некалькі тэчак з рознымі паперамі, надрукаванымі на пішучай машынцы і напісанымі ад рукі. „Гэта табе перадаў Белакоз з Гудзевіч і прасіў, каб ты дапамог яму выдаць кнігу пра Гудзевічы і выбраць тут лепшае для кнігі, бо толькі табе ён давярае, а больш нікому”, — сказаў спадар Ракевіч і паклаў мне на стол некалькі вялікіх тэчак з паперамі.

Я ўзяўся за галаву, бо працы там было непачаты край. Але адмовіць Алесю Мікалаевічу не мог. Таму пачаў працаваць. Некалькі месяцаў я рыхтаваў кнігу Алеся Белакоза да друку. Уважліва перачытаў усе матэрыялы, якія ён перадаў. Артыкулы былі розныя, але цікавыя. У іх аўтар распавядаў, як ён даследаваў сваю мясцовасць: гісторыю вёскі Гудзевічы, Прачысценскую царкву, глыжавікманаліт, школу. На старых, пажоўклых ад часу паперах, захоўваўся тэкст і пра музей, сялянскую хату канца XVIII стагоддзя, пра паўстанне 18631864 гадоў, пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF