Ніва № 19 (3235), 13 мая 2018 г.

Фанат старых гадзіннікаў

Міхал МІНЦЭВІЧ

Амаль кожны цывілізаваны чалавек мае з сабою гадзіннік, але са з’яўленнем мабільнікаў людзі перасталі купляць і насіць наручныя гадзіннікі — маюць гадзіннік у тэлефоне.

Паводле даведніка Nowa Encyklopedia Powszechna найстарэйшым хранометрам быў гноман. У старажытных Грэцыі, Вавілоніі, Егіпце і Рыме карысталіся клепсідрамі (пясочнымі і вадзянымі). Вынаходнікам механічнага гадзінніка лічыцца кітаец Лян Лінцзань (724 г.), паводле іншых меркаванняў — французскі астраном Герберт (979 г.) — пазнейшы папа Сільвестр ІІ. У Польшчы першыя вежавыя гадзіннікі, паказваючыя і выбіваючыя толькі гадзіны, мелі Вроцлаў (1368 г.), Гнезна (1414 г.), пазней Гданьск, Кракаў і Варшава. Кварцавы гадзіннік сканструяваў англічанін Уорэн Марысон.

Механічныя гадзіннікі працуюць, карыстаючыся гарманічным рухам маятніка з гіравым або пружынным прыводам. Менавіта такімі гадзіннікамі цікавяцца малалікія асобы.

Размова са спадаром Андрэем ГРЫГАРУКОМ, 1950 года нараджэння, з Орлі, адстаўным старэйшым афіцэрам паліцыі. Перад выхадам на пенсію пасля трыццаці гадоў службы займаў пасаду павятовага каменданта паліцыі ў Моньках.

— Адкуль зацікаўленасць даўніной?

— Калісь, бадай у 1978 годзе, аглядаў па тэлебачанні перадачу пра старыя насценныя гадзіннікі, калекцыянер прэзентаваў свае здабыткі. Гадзіннікі, апрача мерання часу і бою курантаў вылучаліся прыгажосцю выканання, кшталтам, разьбой і абшыўкай. І пасля гэтай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF