Ніва № 19 (3235), 13 мая 2018 г.

Вярнуць прададзеную бацькаўшчыну (ч.3)

Міра ЛУКША

Праз год ад ліста ў офіс дзяржаўнаму заступніку правоў грамадзян Польскай Рэчы Паспалітай прыйшоў адказ на запыт адносна магчымасці кампенсацыі парушэння правоў былых уласнікаў да вяртання экспрапрыяваных нерухомасцей з сямідзясятых гадоў дваццатага стагоддзя, якія мелі быць выкарыстаны на патрэбы пабудовы вадасховішча Семяноўка і канала Нарва — Супрасль. Амбудсмен прасіў прабачэння за такі доўгі час адказу, што вынікае з агромнай колькасці спраў, якія ўплываюць у яго бюро. Гэта, аднак, паўплывала на тое, што некаторых спраў грамадзян ужо немагчыма «адкрунуць», таму што ў выпадку няпраўна прададзенай уласнасці былы ўласнік можа адмовіць у сапраўднасці дамовы продажу ягонай зямлі чужому купцу, набыўшаму ўчастак або ўчасткі ў «добрай веры», якога гміна на аўкцыёне запэўнівала, што зямля вольная ад нейкіх патрабаванняў ці даўгоў і з’яўляецца яе ўласнасцю. Аднаго ўстанова не выканала — неабходнасці паінфармаваць былога ўласніка ці яго спадчыннікаў наконт планаў яе збыцця і продажу за дзясяткі тысяч злотых.

Адносячыся да сутнасці скаргі, амбудсмен быў згодны з абвінавачаннем і патрабаваў тлумачэнняў у гэтай справе ад войта Нараўчанскай гміны, паколькі рэгуляцыі закона ад 21 жніўня 1997 года аб гаспадарцы нерухомасцямі (падобна як папярэднічаючага яму закона з 1985 г. аб гаспадарцы грунтамі і экспрапрыяцыі нерухомасцей) забавязваюць установу, што распараджаецца нерухомасцю, якая для публічных мэт (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF