Ніва № 19 (3235), 13 мая 2018 г.

Гафт і карункі Гайнаўшчыны

Аляксей МАРОЗ

У галерэі і на калідоры Гайнаўскага дома культуры працуе цікавая выстава мастацкага рукадзелля трыццаці творцаў. Гэта плён ХІ Агляду гафту і карунак Гайнаўскага павета 2018.

Ужо традыцыйна на падвядзенне вынікаў агляду і адкрыццё экспазіцыі народнага і сучаснага рукадзелля прыбылі рукадзельнікі з сямейнікамі і гайнавяне, зацікаўленыя рукадзельным майстэрствам. Агляд адкрылі, дыпломы і падарункі рукадзельнікам уручылі бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак, дырэктар ГДК Расціслаў Кунцэвіч, мастацкі кіраўнік дома культуры Ядвіга ЛяхКучкін і старэйшы інструктар па справах мастацтва Анна Тарасюк, адказная за арганізацыю агляду. Яшчэ да адкрыцця выставы перад сабранымі займальна спявала Ванда Гіншт са Студыі эстраднай песні ГДК.

— На работах, якія бачым на экспазіцыі, відаць мастацтва, прафесійнасць. Можам тут захапляцца карункамі, гафтам і новымі тэхнікамі рукадзелля, — сказаў бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак.

— У мінулым сурвэткі, абрусы, ручнікі і іншыя вышываныя і ўпрыгожаныя карункамі працы мы паказвалі ў невялікай зале на першым паверсе дома культуры, пазней прэзентавалі ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы. Тады наша мерапрыемства называлася «Іголкай маляванае». Пазней узнік «Агляд гафту і карунак Гайнаўскага павета». Наш агляд разросся. Ад некалькіх гадоў мы ізноў ладзім бясконкурсны агляд, паказваем навейшыя работы рукадзельнікаў нашага павета, якія ў нас пастаянна прэзентуюць свае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF