Ніва № 19 (3235), 13 мая 2018 г.

Бульба — справа гонару і сораму

Яўген ВАПА

За намі доўгі, адпачынкавы майскі тыдзень. Ну, хіба зразумелая ўсім справа, што каб хтосьці мог адпачываць, нехта другі мусіць працаваць. Адвечная праўда зямной тузаніны, а таксама эканамічных гонак міру. Ад вышэйсказанага ёсць адно адступленне выключна культуралагічнацывілізацыйнай натуры і кранае яно нас, беларусаў, асабліва на Падляшшы. Гэтая з’ява ўжо амаль сакральнага характару і мае сваё імя, якое завецца першамайскай пасадкай бульбы. Так як маем штогадовы цыкл абрадаварэлігійных святаў, то ў сэнсе генетычнай сялянскай спадкаемнасці гэтая дата таксама значыцца чырвоным колерам у сямейных календарах аўтахтонаў Беласточчыны. Вядома, аднак, што ў працоўным сэнсе з гноем і бульбай. З асабістага панадворка добра ведаю, што многія мае сябры і сяброўкі надалей у гэты дзень займаюцца на бульбяных загонах і агародах. Ад зямлі і дзедаўскай ды бацькоўскай спадчыны нікуды не ўцячы.

Таму едуць гарадскія, папанелыя выхадцы ўжо не за паршуком, якіх звяла дзяржава ў нашых вёсках, але паўдзельнічаць у абрадзе адчування зямлі пад нагамі і нябеснага космасу па над галовамі. Едуць не толькі з усіх гарадоў Беласточчыны, але і розных куткоў Польшчы, каб стаць на зважай перад генетычным выклікам. Некаторым нават прыходзіцца, заціснуўшы зубы, працаваць з рознымі траўмамі і хваробамі. На ўласныя вочы бачыў я нават людзей з гіпсам на руках і нагах, якія накідвалі бульбу з кошыкаў, або кіравалі трактарамі адной рукой, ці адной (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF