Ніва № 19 (3235), 13 мая 2018 г.

Хакейная ілюстрацыя

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Хакейная зборная Беларусі бясслаўна стартавала на чэмпіянаце свету па хакеі, што праходзіць зараз у Даніі. Забягаючы наперад, можна смела прагназаваць, што ў лепшым разе Беларусь з цяжкасцю захавае месца ў мацнейшым дывізіёне (у яго, нагадаю, уваходзіць 16 мацнейшых дружын свету). Але і верагоднасць, што давядзецца пакінуць „вышэйшы свет” на гэты раз надзвычай высокая.

З часу выхаду на міжнароднай арэне ў эліту, а было гэта, прыпомню для шаноўных чытачоў, у 1997 годзе (сам дэбют адбыўся ў 1998), зборная Беларусі перажыла ўжо некалькі пакаленняў гульцоў, змяніла дзясятак галоўных трэнераў. Здараліся за гэты перыяд і лакальныя ўдачы, і нават сенсацыя, як на алімпіядзе ў СолтЛэйкСіці ў 2002 годзе, калі дружына Беларусі выйшла ў паўфінал і заняла выніковае 4е месца. Але яшчэ ніколі Беларусь не мела настолькі слабой каманды, як зараз. Хоць не менш дваццаці гадоў хакей дэкларуецца ў нашай дзяржаве як спорт нумар адзін, на яго ідзе вялізны працэнт сродкаў у параўнанні з іншымі відамі. Нездарма і хакейную федэрацыю краіны ўзначальваюць па традыцыі надзвычай высокапастаўленыя начальнікі. На яе чале пабывалі і некаторыя міністрысілавікі. Але паспяхова развіваць тэхнічна складаны від спорту — гэта не мітынгі дэманстрантаў разганяць ды на апазіцыянераў паляваць. Тут патрэбная адладжаная і разумна прадуманая сістэма. Бо выступ на чэмпіянаце свету — гэта не ўдзел у пацешным Калядным турніры, які штогод з упартай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF