Ніва № 18 (3234), 6 мая 2018 г.

Пра меншасці ў Беластоку

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

24 красавіка ў Падляшскай ваяводскай управе адбылося выязное пасяджэнне Сеймавай камісіі па справах нацыянальных і этнічных меншасцей. Пасяджэнне вяла старшыня камісіі Данута Петрашэўская. Напачатку заявіла яна, што справы нацыянальных меншасцей цікавяць усіх членаў камісіі, і некаторыя з іх прыехалі, каб паслухаць пра праблемы і спадзяванні, просьбы і прапановы меншасцей. У іх ліку Шыман Гіжыньскі — віцэстаршыня камісіі, Рышард Галя — віцэстаршыня камісіі, Анна Ціхольская, Эва Калодзей, Богдан Лятасіньскі, Кшыштаф Глухоўскі і Тамаш Цімашэвіч. Прысутнічалі таксама падляшскі ваявода Богдан Пашкоўскі, намеснік дырэктара дэпартамента па справах веравызнанняў і нацыянальных меншасцей МУСіА Тэрэса Карчмарэк, падляшская куратар асветы Бэата Петрушка і іншыя.

Богдан Пашкоўскі падкрэсліў, што наша ваяводства нясе ягелонскую спадчыну шматкультурнасці і нацыянальнай разнароднасці. Заўважыў, што ў сумежных памяшканнях ваяводскай управы адбываецца Фестываль культур, у якім удзельнічаюць і прадстаўнікі мясцовых меншасцей. Традыцыяй нашага ваяводства з’яўляецца адзінства грамадства і намагаемся ладзіць тут супольную радзіму нашых грамадзян. Прадстаўніцтва розных культур у нашым ваяводстве здаецца быць найбольш багатым у маштабе краіны.

Тэрэса Карчмарэк паінфармавала, што на тэрыторыі Падляшскага ваяводства пражывае сем нацыянальных меншасцей магутнасцю звыш 47 тысяч грамадзян, што складае 4% насельніцтва (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF