Ніва № 18 (3234), 6 мая 2018 г.

Вярнуць прададзеную бацькаўшчыну (ч.2)

Міра ЛУКША

Прадаць не сваё

Сталі будаваць на беразе «турыстычную інфраструктуру» і прадаваць участкі на аўкцыёнах. Адзначаючы (22.06.2017 г.), што тыя ўчасткі распаложаны «ў чашы вадасховішча Семяноўка» гэта грунты непасрэдна пакрытыя вадой у межах падняцця яе да 145 м н.у.м., і грунты прылягаючыя да вады ў межах падняцця вады да 147 м н.у.м, ствараючыя зону адмоўнага ўплыву вадасховішча, якія пад пагрозай падтаплення і празмернай вільгаці». Але прадаць іх можна, ды і за немалыя грошы.

Войт Нараўчанскай гміны 20 чэрвеня 2017 г. аб’явіў аўкцыён, дзе запрапанаваў набыццё 21 участка. У Нараўцы — для гаспадарчай пабудовы і на месцы працы два ўчасткі велічынёй 3040 кв. м. — цана 88 230 зл. А для пабудовы гатэляў і пансіянатаў — у Луцэ — участкі № 931/1 і 930/1 велічынёй 3345 кв. м. — цана 87 100 зл., участкі 928/1 і 927/1 велічынёй 3 471 кв. м., цана — 90 400 зл., участкі № 925/1 і 924/1 паверхняй 3474 кв.м., цана — 88 700 зл., участак 923/1 і 922/1 (таксама ўжо з «загаспадаранай зеленню») велічынёй 3354 кв. м., цана — 86 400 зл., участкі № 921/1 і 920/1 (для паслуг разам з зеленню) велічынёй 3242 кв. м., цана 78 400 зл., участкі № 919/1 і 918/1 (для паслуг разам з зеленню), велічынёй 3134 кв. м., цана — 75 800 зл. Гэта толькі пачатковыя цэны аўкцыёна (меў ён адбыцца 27 ліпеня ў Нараўцы). І абавязкова адзначана: «Nieruchomości będące przedmiotem sprzedaży nie są obciążone ograniczonymi prawami (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF