Ніва № 18 (3234), 6 мая 2018 г.

Медыйная камісія

Яўген ВАПА

Калі тыдзень таму назад пісаў я пра падарожжы маіх сяброў, дык не падумаў, што ў сувязі з гэтым узнікнуць у мяне палітычныя паралелі. А ўсё адбылося дзякуючы Сеймавай камісіі па справах нацыянальных і этнічных меншасцей, якая на мінулым тыдні пабывала на Беласточчыне. У гэтым нумары «Нівы» маем аж два тэксты, прысвечаныя дакладнаму апісанню гэтай падзеі, але я таксама хачу закінуць некалькі сваіх суб’ектыўных уражанняў ад пабачанага і пачутага. Папершае, мае бацькі заўсёды мяне вучылі, каб нідзе не спазняцца. І калі я па справах дамоўлены ў дзяржаўных ці самаўрадавых установах або на прыватныя сустрэчы, дык паўгадзіннае спазненне ад назначанага пачатку спаткання з’яўляецца для мяне сорамам, ад якога заўсёды чырванее мая мыза. Не магу сабе ўявіць, як можна быць такім несур’ёзным чалавекам, які лагістычна не патрапіць скласці сабе памінутнага календара сваіх сустрэч. Нам так сябе паводзіць нельга, але паслам і ўсім вялікім гэтага свету можна. Кожны з нас не раз зазнаў чакання ў рознага роду чэргах і дакладна ведае, што значыць браніраваць дзеля браніравання ўмоўныя дні і гадзіны. От, такія парадоксы нашай штодзённасці. Для свайго прыватнага супакаення нават мне ўдалося прыдумаць такое вось апраўданне гадамі не вырашаных нашых безнадзейных беларускіх спраў: «Żyd to wieczny tułacz, a Białorusin to wieczny petent». Думка проста адчайная, але ў ёй вялікае зерне праўды. І чым больш жыву, тым больш пачынаю разумець паняцце «святога (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF