Ніва № 18 (3234), 6 мая 2018 г.

Між іншым

Віктар САЗОНАЎ

Даўно не глядзеў я выступ кіраўніка Беларусі, які называецца Пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. А гэтым разам інтуіцыя падказала, што трэба глянуць. І не толькі таму, што гэтай прамовай мусіць зацікавіцца кніга рэкордаў Гінеса, бо наўрад ці яшчэ які кіраўнік дзяржавы з афіцыйным тытулам прэзідэнта ажно столькі разоў прамаўляў сваё штогадовае пасланне. А больш таму, што гэтым разам яно кардынальна адрознівалася ад ранейшых, і аніякага пачуцця дэжавю, як мінулыя разы, я не адчуў.

А розніца з былымі пасланнямі была відавочнай яшчэ задоўга да пачатку цяперашняга. Яго нават не рэкламавалі так, як тыя. Інфармацыю пра гэты выступ начальніка краіны, калі параўнаць з ранейшымі, можна назваць нечакана сціплай. З яе мы даведаліся, што трансляваць пасланне будуць усяго толькі тэлеканалы „„Беларусь1” і „Беларусь24” ды яшчэ радыё. Для краіны з такім ладам як наша гэта вышыня сціпласці. Мы з часоў СССР прызвычаіліся да таго, што выступ кіраўніка краіны „транслююць усе радыёстанцыі Савецкага Саюза”. Беларусь мінулых гадоў не была выключэннем. А тут такая нечаканасць.

У чым жа справа? Відаць, не для шырокай публікі гэты выступ, хоць і называецца для народа і парламента. Напэўна ён для канкрэтных кропкавых адрасатаў, якія шырокай аўдыторыяй „Беларусь1” і блізка не з’яўляюцца, а можа і не ведаюць пра існаванне такога тэлевізійнага цуду. І змест прамовы гэта ўскосна пацвярджае. Канешне, гэта маё суб’ектыўнае меркаванне, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF