Ніва № 18 (3234), 6 мая 2018 г.

Пра праблемы і поспехі беларусаў Падляшша

Аляксей МАРОЗ

Члены Сеймавай камісіі па справах нацыянальных і этнічных меншасцей 25 красавіка на выязным пасяджэнні спаткаліся ў Гайнаўцы з прадстаўнікамі беларускіх арганізацый і самаўрадаўцамі, каб даведацца пра праблемы і поспехі беларусаў, пражываючых на Падляшшы. Пазней дэпутаты Сейма ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы пазнаёміліся з умовамі адукацыі белліцэістаў і белгімназістаў, з пазаўрочнай дзейнасцю школы, пабывалі ў СвятаТроіцкім саборы ў Гайнаўцы. Дзень раней члены сеймавай камісіі спаткаліся ў Беластоку з прадстаўнікамі нацыянальных і этнічных меншасцей Падляшша.

Выязное пасяджэнне Сеймавай камісіі нацыянальных і этнічных меншасцей, якое адбылося ў зале магістрата Гайнаўкі, тычылася беларускай нацыянальнай меншасці, яе праблем і поспехаў. Сустрэчу вяла старшыня камісіі Данута Петрашэўская. Спачатку сабраныя заслухалі інфармацыю Міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі на тэму сітуацыі і праблем беларускай меншасці ў Польшчы і Міністра нацыянальнай адукацыі на тэму адукацыі беларускай меншасці ў Польшчы (пазней удзельнікі спаткання атрымалі інфармацыю ў пісьмовай форме). Сабраныя даведаліся, што ў 2017/2018 школьным годзе беларускай мове вучылася 2828 дзетак і моладзі ў 33 школах і прадшколлях Падляшскага ваяводства. Беларускай мове вучыцца 167 дашкольнікаў, 1765 вучняў пачатковых школ, 442 гімназісты і 454 ліцэісты. Паводле прад’яўленай інфармацыі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF