Ніва № 17 (3233), 29 красавіка 2018 г.

За трыдзевяць зямель

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Цяперашняя наша публічная камунікацыя дае вельмі абстрактныя магчымасці падарожнічаць да некаторых мясцовасцей нашага ваяводства. Напрыклад, каб дабрацца з Беластока на поўнач Гродзіскай гміны трэба падавацца за казачныя трыдзевяць зямель. Вось і мне давялося падарожнічаць туды спярша поездам у ЯбланьКасцельную каля Шэпятова, а адтуль пару дзясяткаў кіламетраў байкам.

Ад згаданай Яблані ў гмінныя ПякутыНовыя дарога прыстойная, ад Пякутаў у МарковаВульку поўна ўхабін і трэба зігзагамі і слаломамі; ад Прушанкі ў Мень жвіроўкай. У Карпе масток цераз Нурэц, які найлепш прайсці пяшком, бо асфальт на ім грунтоўна паламаны. Па вёсках інтэнсіўны пах жывёльнай прысутнасці — гэта краіна малаком плывучая, краіна „Млекавіты”...

У Рудцы дарога ў бок Гродзіска абмінае касцёл. Наогул касцельныя дакументы скрупулёзныя, а на партале парафіі нечаканая гістарычная неадназначнасць: „Dokumenty kościelne poświadczają, że obecną murowaną świątynię w Rudce, wzniósł w latach 1740-1754, Józef Kanty Ossoliński, syn Franciszka Maksymiliana. Według innych informacji, które również zasługują na poważne potraktowanie, budowa trwała od 1753 do 1759 roku. Natomiast dokumenty konsekracji świątyni nie zostały odnalezione. Jedynie wiadomo, że kościół poświęcony został w 1761 roku”.

За Алендамі дарога ўваходзіць у лес. Тут ужо зусім іншыя пахі, да таго ж лес густа высцелены буйным белым дываном цвітучых анемонаў. За лесам Малышчын; (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF