Ніва № 17 (3233), 29 красавіка 2018 г.

Кніжны кірмаш на памежжы культур

Ганна КАНДРАЦЮК

Яшчэ перад сустрэчай з Марцінам Полакам пашанцавала мне набыць у беларускіх выстаўцоў яго «Затушаваныя краявіды» і атрымаць аўтограф пісьменніка. Аўстрыйскі пісьменнік, журналіст і перакладчык прыехаў у Беласток з прэзентацыяй новай кнігі «Tropiciel złych historii» на VII Міжнародны кніжны кірмаш, у рамках якога праходзіў Літаратурны фестываль «На памежжы культур». Пісьменнік звязаны з Польшчай больш за пяцьдзясят гадоў. Аднак найбольшую славу прынесла яму аўтабіяграфічная кніга «Смерць у бункеры», прысвечана бацьку — нацысту і ваеннаму злачынцу. Няслаўны сямейны матыў займае шмат месца ў кнізеінтэрв’ю «Tropiciel złych historii», таму тэма нацыяналізму і адраджаючагася фашызму заняла галоўнае месца ў час беластоцкай прэзентацыі.

— Ці ў Аўстрыі пагражае адраджэнне фашызму? — спытаў нехта з беластоцкай публікі.

— Сорам. Я не думаю, што гэта пагроза, — гаварыў пісьменнік, — хаця такая з’ява выступае. Вялікае значэнне мае тут адукацыя.

Тут паслужыў прыклад з ягонай сям’і, у якой дзяды і бацькі да канца жыцця былі ачмурэлыя нацысцкай ідэалогіяй. Сваю незалежнасць абавязаны школе, у якой сутыкнуўся з дзяцьмі ваенных уцекачоў...

З тэмай халакосту і нацызму неад’емна асацыюецца прозвішча рэпартажысткі Ганны Краль. На сустрэчу з легендарнай пісьменніцай сцягнула публіка з цэлага ваяводства, ды не толькі. А сустрэча атрымалася асаблівай. Ганна Краль зачытала фрагменты свайго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF