Ніва № 17 (3233), 29 красавіка 2018 г.

Вярнуць прададзеную бацькаўшчыну

Міра ЛУКША

Цэлы год чакалі спадкаемцы беларусаў выселеных з ваколіц чашы Семяноўскага вадасховішча і няскончанага, а нават не распачатага канала Нарва — Супрасль адказу ад польскага заступніка правоў грамадзян. Справу вяртання нявыкарыстаных экспрапрыяваных зямель ад сарака год справядліва аформілі ўлады Міхалоўскай і Гарадоцкай гмін (праз зямлю тамашніх гаспадароў меў праплываць канал). А Нараўчанская гміна, праз войта і самаўрад, атрымаўшы зямлю ва ўласнасць або пад распараджэнне (зямля куды магла б разліцца ўхопленая ў дамбы Нарва, з’яўляецца дзяржаўнай уласнасцю праз Ваяводскую ўправу меліярацыі і водных установак (ВУМіВУ) — стала прадаваць яе на аўкцыёнах або забудоўваць будынінамі дзеля забавы і адпачынку. А чаму, напрыклад, цэлы ўчастак 1459/1 уваходзіць у склад Семяноўскага возера, яго чашы, якой вада належыць дзяржаве, хаця ўчастак ляжыць на сушы, у былой Луцэ? ВУМіВУ інфармуе яшчэ раз (2016 г. і 2017 г.), што «чаша вадасховішча Семяноўка ўтвораная з пярэдняй дамбы, пяці бакавых дамбаў і тэрыторыі якая знаходзіцца непасрэдна пад вадой да месца, дзе можа ўзняцца вада да 145 метраў над узроўнем мора, ды прылеглай тэрыторыі, ствараючай ахоўную зону вады (буфер), якая знаходзіцца пад пагрозай падтаплення і празмернай вільгаці. ВУМіВУ, усё ж, аддае ў арэнду гэтую тэрыторыю, хаця кожны раз агаворваецца пісьмова, што аддае яе «не дзеля ахвоты яе арандавання», але дзеля рэалізацыі мэт мясцовага плану прасторавага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF