Ніва № 17 (3233), 29 красавіка 2018 г.

Яшчэ пра святкаванне Дня Волі Беларусі ў Варшаве

Георгі ЗЮЗЯ

24 сакавіка 2018 года, напярэдадні сотай гадавіны з дня абвяшчэння незалежнасці Беларусі — Беларускай Народнай Рэспублікі — як сучаснай дзяржавы беларускай нацыі ва Успенскай царкве ў Варшаве адбылася падзячная імша. Літургію на беларускай мове адслужыў айцец Сяргей Гаек. Удзельнічалі ў ёй беларусы — выхадцы з Рэспублікі Беларусь і грамадзяне Рэспублікі Польшча, у асноўным выхадцы з Беласточчыны. Удзельнікі набажэнства мелі магчымасць карыстацца малітоўнікамі з тэкстам імшы на беларускай мове. Падчас пропаведзі святар напомніў аб гісторыі дзяржаўнасці беларускага народа: ад Полацкага княства, праз Вялікае Княства Літоўскае, дзе афіцыйнай мовай была старабеларуская мова, аб Беларускай Народнай Рэспубліцы, да абвяшчэння незалежнасці сённяшняй Рэспублікі Беларусь. Айцец Сяргей Гаек праінфармаваў прысутных аб тым, што Беларуская Народная Рэспубліка была абвешчана на падставе пастаноў з’езда каля 1800 выбраных народам дэлегатаў з беларускіх этнаграфічных абшараў: ад Смаленшчыны на ўсходзе да Беласточчыны на захадзе, і ад Піншчыны на поўдні — да Заходняе Дзвіны на поўначы. Святар адзначыў, што першым прэм’ерам урада Беларускай Народнай Рэспублікі быў Язэп Варонка — ураджэнец цяперашняга Сакольскага павета. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі працуе ў эміграцыі і цяпер. Яе старшынёю актуальна з’яўляецца спадарыня Івона Сурвілла з Канады.

У канцы імшы прысутныя праспявалі беларускі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF