Ніва № 17 (3233), 29 красавіка 2018 г.

Кароў няма — ходзяць зубры, свіней няма — ходзяць дзікі

Міхал МІНЦЭВІЧ

— Да Другой сусветнай вайны людзі амаль не ведалі ветэрынараў, а абследаванне мяса не было ў модзе, — расказваў мне ў снежні 1999 года 73гадовы тады Мікалай Багацэвіч з Орлі. — Тады звычайна калолі раз у год, багацейшыя гаспадары калолі ў год двое свіней. Гадаваць свіней мог кожны.

Пасля прыходу Чырвонай Арміі ў 1939 годзе калоць свіней дазвалялася, але частку мяса трэба было здаваць у кантынгент. Падчас нямецкай акупацыі свіней рэгістравалі і дазвалялі легальна закалоць, калі селянін здаў аднаго вепрука немцам. Людзі не ўсіх свіней рэгістравалі і калолі патайком.

Спадарыня Вера Назарэвіч з Орлі, 77гадовая майстрыха каўбаснай справы, так расказвала ў верасні 1998 года:

— Калісь калолі свіней толькі пад Руздво і Вялікдзень, а зараз ніхто на гэта не зважае: толькі мяса ў маразілцы скончыцца, то б’юць нават у разгар лета.

Аказваецца, што зараз, пры поўнай дэмакратыі ў свабоднай Польшчы, селянін не можа гадаваць свіней нават на свае патрэбы.

Тэма гадоўлі свіней паявілася на... сесіі Гміннай рады ў Орлі 30 сакавіка г.г. пры разглядзе вольных прапаноў.

Солтыс Антон Голуб з Дыдулёў:

— Наша Арлянская гміна ўключана ў чырвоную зону ASF (African Swine Fever) — афрыканскай чумы свіней (АЧС). Не ведаю, ці паведамлялі войта, а да гэтай пары выпадкаў заражэння свіней у нашай гміне не было; былі ў зоне Бельска і Гайнаўкі.

Войт Пётр (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF