Ніва № 17 (3233), 29 красавіка 2018 г.

«Лямцавая прастора» Дароты Сульжык

Аляксей МАРОЗ

Пад канец сакавіка ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы была адкрыта выстава «Лямцавая прастора». На экспазіцыі паказаны каляровыя шалі з воўны і шоўку, лямцавыя брошкі ў выглядзе кветак і шмат іншых вырабаў практычнага выкарыстання выкананых Даротай Сульжык з лямцу. Большасць прэзентаваных у белмузеі прац аўтарка падрыхтавала спецыяльна для сваёй трэцяй персанальнай выставы.

Дырэктар Гайнаўскага белмузея Тамаш Ціханюк разам з Даротай Сульжык адкрылі экспазіцыю ў прысутнасці шматлікай публікі, сярод якой былі сябры і знаёмыя аўтаркі, самаўрадаўцы, настаўнікі і працаўнікі ўстаноў культуры. Звярталі яны ўвагу на вялікія мануальнамастацкія здольнасці Дароты Сульжык. Працэс лямцавання засвоіла яна сама і ўмела разгарнула гэтыя здольнасці. Навучылася лямчыць часаную воўну ў прытульныя, цёплыя і моцныя шалі, біжутэрыю, сумкі, тапачкі і іншыя вырабы. Публіка пабачыла, між іншым, прыгожы свет лямцавых шаляў і брошак ды цацак, якія былі ўжо выкананы з іншых тканін.

— Я цяпер перш за ўсё займаюся лямцам. Рыхтуючыся да выставы ў Гайнаўцы я за некалькі месяцаў злямчыла з воўны многа каляровых шаляў, якія выконвала таксама з выкарыстаннем шоўку, брошак з выявамі кветак і раслінных матываў. Я таксама выконваю лямцавыя біжутэрыю, абажуры і вопратку. Перш за ўсё з лямцу выконваю вырабы, якія заказчыкі выкарыстоўваюць у практычных мэтах. Аднак цяпер рабіла я некаторыя прадметы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF