Ніва № 17 (3233), 29 красавіка 2018 г.

Падарожжы круглы год

Яўген ВАПА

Куды варта паехаць? Большменш з паловы лютага размовы пра веснавыя і летнія падарожжы пачынаюць уладарыць мроямі і размовамі большасці маіх знаёмых. Генеральна з гадамі назіранняў заўважаю паступаючую, прафесійную падрыхтоўку да патрэбы адпачынку не толькі ўжо ў традыцыйным сезоне, але і цягам усяго года. Зараз менавіта круглагадовае вандраванне многім людзям з’яўляецца хіба спробай павышэння свайго абарончага імунітэту арганізму перад штодзённымі выпрабаваннямі сямейнапрацоўных выклікаў. Таму падарожжы ўвесь год гэта ўжо нармальнасць, а не аніякая фанабэрыя. Часамі мне нават ужо здаецца, што некаторыя больш часу знаходзяцца ў перманентных паездках і іх планаванні, чымсьці ў рэальным працоўным свеце, бо ж інтэрнэт і сацыяльныя сеткі даюць магчымасць незаўважна прамантачыць дзень і за рабочым сталом. Асабліва, калі ўвага і мазгі безупынна шукаюць чарговых прамоцый турфірмаў ці танных квіткоў авіякампаній. Адзін мой знаёмы год з падарожжамі пачынае з дакладнага аналізу супадзення прыпадаючых выходных дзяржаўных ці рэлігійных свят з цягам тыдня. Такім чынам адзін ці два дні з суботай ці нядзеляй даюць яму цэлы тыдзень або і больш бестурботнага знікнення з працы. Таму ягоны графік складзеных пры канца года адпачынковых дат з’яўляецца для мяне найлепшай падказкай, што і чаго нельга чакаць у працоўнай сферы сярод маіх знаёмых гэтымі днямі. Склаўшы такую жалезную карціну дзён адпачынку, мой знаёмы прыступае да другога (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF