Ніва № 17 (3233), 29 красавіка 2018 г.

Чым небяспечная Беларуская атамная электрастанцыя — акрамя радыяцыі

Андрэй ПАРОТНІКАЎ

Чым бліжэй дзень запуску першага рэактара на БелАЭС у Астраўцы, тым горш палітычныя адносіны Вільні і Менска. Абодва бакі дэманстратыўна панізілі ўзровень камунікацыі чыноўнікаў. І апынуліся ў сітуацыі, пры якой чакаць саступак адзін аднаму не выпадае. Вядома, пагаршэнне двухбаковых адносін стала вынікам супадзення шматлікіх фактараў. І будаўніцтва АЭС тут толькі эпізод. Але гэты эпізод мае патэнцыял ператварыцца ў бомбу. Не атамную, а палітычную. Справа ў тым, што адным з элементаў бяспекі АЭС з’яўляецца яе абарона з паветра. Якая забяспечваецца як арганізацыйнымі мерамі (ўвядзенне зоны закрытай для палётаў), так і канструктыўнымі (здольнасць канструкцыі вытрымаць падзенне паветранага аб’екта). Гаворачы аб Астраўцы варта адзначыць, што бяспека атамнага комплексу будзе забяспечвацца ў тым ліку і сіламі СПА. Першапачаткова меркавалася, што ў раёне АЭС будзе дыслакаваная батарэя зенітнаракетных комплексаў ТОРМ2Э. Але ў лютым 2018 года было заяўлена, што для абароны АЭС выдзеляць цэлы полк: 1146ты зенітны ракетны, на ўзбраенні якога ўжо 4 батарэі ТОРаў, а да канца года дадасца 5я. Год таму, у красавіку лёгкаматорны самалёт заляцеў з тэрыторыі Летувы ў паветраную прастору Беларусі. І якраз у раёне Астраўца. На парушэнне сваёй паветранай мяжы ў Менску адрэагавалі вельмі нервова. Заявіўшы, што ў беларускага боку было права на выкарыстанне зброі па парушальніку. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF