Ніва № 17 (3233), 29 красавіка 2018 г.

Атрута і трутні

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На гэтым тыдні беларусы ўспомняць чарговыя змрочныя ўгодкі з дня страшнай даты найноўшай гісторыі — 26 красавіка 1986 года адбылася Чарнобыльская катастрофа. Колькі чалавечых жыццяў забраў так званы „мірны савецкі атам” — нават прыблізна ніхто не ведае. Тысячы, дзясяткі тысяч, сотні тысяч?! Як замоўчвалася камуністычным кіраўніцтвам спярша сама аварыя і яе імклівыя страшныя наступствы, так хаваецца праўда і пра доўгатэрміновае шкоднае, а для многіх і смяротнае, уздзеянне радыяцыі. Паколькі апошнія дваццаць гадоў дзяржаўная сістэма РБ працавала так, што праўду не належала ведаць у прынцыпе, то зараз сапраўдныя маштабы наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, мяркую, невядомыя ўжо нікому. Калі доўга падманваць саміх сябе, праўда ўцякае далёка.

Чарнобыль — далёка не адзіная экалагічная бяда беларусаў. Салігорск, Мінск, Наваполацк, Гродна — усе гэтыя гарады з за шкодных прадпрыемстваў пакутуюць на неспрыяльнае асяроддзе, на забруджанае паветра. Якое сапраўднае экалагічнае становішча ў пералічаных населеных пунктах — таксама не ведае ніхто. Альбо ведаюць адзінкавыя службовыя асобы, якія ніколі не скажуць людзям праўды. Замест укаранення новых ачышчальных тэхналогій, урад зараз размяшчае ў гарадах Беларусі новыя шкодныя вытворчасці, якія іншыя краіны імкнуцца вынесці за свае межы. Зараз на чарзе Светлагорск і Брэст. У Светлагорску, які і так мае шмат праблем, апошнім часам смурод ад цэлюлознакардоннага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF