Ніва № 17 (3233), 29 красавіка 2018 г.

І яўрэям належала Сухаволя

Уршуля ШУБЗДА

Ужо ў верасні ў Сухаволі адкрыюць Цэнтр трох культур. Мае гэта быць месца сустрэч, дыскусіі і мерапрыемстваў, прыпамінаючых аб меншасцях, якія калісьці жылі, і зараз жывуць у мястэчку. Цэнтр мае таксама вярнуць памяць пра яўрэяў, якія да вайны складалі палову насельніцтва гарадка. Ваенная гісторыя сухавольскіх яўрэяў падобная да ўсіх жыхароў такога тыпу гарадкоў на Сакольшчыне. Аднак пра некаторыя падзеі нават жывыя сведкі хочуць забыць.

Сухаволю збудавалі яўрэі

Першы дакумент, які пацвярджае прысутнасць яўрэяў у Сухаволі, гэта прывілея, дадзена каралём Аўгустам II у 1698 годзе. Тады кароль дазволіў яўрэям на гандаль і пабудову дамоў. Аднак некаторыя крыніцы сведчаць, што яўрэі ў Сухаволі жылі ўжо ў шаснаццатым стагоддзі.

Пасля атрымання Польшчай незалежнасці ў Суховолі, па дадзеных перапісу 1921 года, жыло 1262 яўрэяў, а ў 1937 годзе было іх ужо 1521, што давала 49% усіх жыхароў Сухаволі. Ім належала большасць крамаў. Яны былі таксама ўладальнікамі млына і двух піваварных заводаў.

Сымха Лазар, сухавольскі яўрэй, у сваёй кнізе «Знішчэнне Сухаволі» піша: «Салдаты былі здзіўлены, што там было так шмат яўрэяў! Толькі яўрэі ва ўсім свеце! Сухаволя, гэта быў вельмі маленькі горад. Здавалася, што ўсе яе жыхары былі яўрэямі, і ўсё належала яўрэям».

Менавіта найбольш яўрэйскіх дамоў размешчаных было вакол рыначнай плошчы і галоўнай вуліцы мястэчка. Яўрэйскі квартал — гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF