Ніва № 16 (3232), 22 красавіка 2018 г.

У Дзятлаве прэзентавалі альбом мастака з Бацютаў

У Дзятлаве прэзентавалі альбом мастака з Бацютаў

У Дзятлаўскім гісторыкакраязнаўчым музеі Гарадзенскай вобласці адбылася прэзентацыя альбома беларускага кераміста, жывапісца і скульптара, сябра Саюза мастакоў Беларусі Мікалая Несцярэўскага „Яшчэ не ўсё зрабіў...”, які ў канцы мінулага года выйшаў з друку ў Мінску.

Мікалай Несцярэўскі родам з вёскі Бацюты, але ў дзяцінстве разам з бацькамі аказаўся рэпатрыянтам і быў выселены па за межы роднай Беласточчыны і апынуўся ў Дзятлаве. Тут ён і пражыў большую палову свайго жыцця. Цяпер мастак жыве ў Мінску.

На прэзентацыі альбома Мікалая Несцярэўскага выступілі яго землякі, сябры, супрацоўнікі музея, якія шчыра віталі таленавітага мастака і віншавалі яго з выхадам унікальнага альбома твораў мастака. Дзятлаўчанін Валерый Петрыкевіч і святар з Дзятлава а. Мікалай Пінчук прапанавалі скульптару зрабіць макет помніка Канстанціну Астрожскаму — гетману Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўнаму дзеячу, мецэнату, заснавальніку Дзятлава, а потым знайсці сродкі і ўстанавіць помнік у 2020 годзе ў Дзятлаве. Мастак Мікалай Несцярэўскі паабяцаў землякам выканаць іх просьбу. Усе прысутныя падтрымалі гэтую добрую ідэю.

Выступалі на вечарыне і землякі Мікалая Несцярэўскага з Беласточчыны, лёс якіх пасля Другой сусветнай вайны закінуў на Дзятлаўшчыну. Гэта Таіса Капчэўская і Вера Ціхановіч, якія шмат добрых слоў сказалі пра Мікалая Несцярэўскага, пра яго любоў да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF