Ніва № 16 (3232), 22 красавіка 2018 г.

Творы Уладзіміра Караткевіча і Сакрата Яновіча на Алімпіядзе беларускай мовы

Аляксей МАРОЗ

Адзінаццаць вучняў Гайнаўскага і Бельскага белліцэяў удзельнічала ў цэнтральных спаборніцтвах XXIV Алімпіяды беларускай мовы, якія 22 сакавіка адбыліся ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў БельскуПадляшскім. Пісалі яны сачыненні па творах двух выдатных беларускіх пісьменнікаў — Уладзіміра Караткевіча і Сакрата Яновіча. У тэсце выкарысталі свае ўмеласці па беларускай мове, выконвалі пераклад тэксту з польскай на беларускую мову і пазней адказвалі вусна па беларускай літаратуры, культуры, па традыцыях, жыцці і дзейнасці беларусаў Беласточчыны. Пасля праверкі пісьмовых прац і падвядзення вынікаў Галоўны камітэт Алімпіяды беларускай мовы ў Польшчы, які дзейнічае пры Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта і арганізуе алімпіяду, абвясціў яе вынікі. Вучаніца першага класа Гайнаўскага белліцэя Агнешка Саўчук і вучань першага класа Бельскага белліцэя Максім Фіёнік сталі лаўрэатамі XXIV Алімпіяды беларускай мовы, набраўшы па 167 балаў, а астатнія ўдзельнікі цэнтральных спаборніцтваў — фіналістамі.

Стаўка была вялікая, бо поспех на Алімпіядзе беларускай мовы — гэта не толькі поспех самога ліцэіста, але і поспех канкрэтнага белліцэя, у якім ён вучыцца. Дзякуючы лаўрэатам і фіналістам прадметных алімпіяд нашы белліцэі займаюць прэстыжныя месцы ў рэйтынгах і прыцягваюць здольных вучняў у свае школы. Званне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF