Ніва № 16 (3232), 22 красавіка 2018 г.

Карцінкі з глыбінкі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Яшчэ дзесяцьпятнаццаць гадоў таму было даволі лёгка дабрацца публічным транспартам у амаль любую мясцовасць Беласточчыны. З бурным наступам цывілізацыі цягам апошніх гадоў штораз цяжэй пранікнуць у нашу глыбінку.

Схапіў я байк і рушыў у напрамку Гродзіскай гміны. Спярша ўпэўніўся, што будзе дзьмуць вельмі памяркоўны паўднёвазаходні вецер і не будзе дажджу. Загрузіўся ў поезд у напрамку Чаромхі, злез з поезда ў Падбеллі, кіруюся ў Дубяжына. У пачатку вёскі скульптурны ансамбль прысвечаны бежанству. Крышку далей спажывецкая крама. Крама вельмі сціпленькая, бо такія патрэбы заглядаючых у яе вяскоўцаў. Можна нават выгляд тае крамы асацыяваць са згаданым скульптурным ансамблем, бо пакупніцкая моц вёскі такая, быццам яе жыхары вярнуліся акурат з бежанства. Гэта не дакор, гэта маё прызнанне для ініцыятыўнасці асоб вядучых у Дубяжыне гандлёвую дзейнасць у наш нялёгкі час глабалізацыі, час усялякага прагрэсу, у тым ліку і разбураючага кволейшыя суб’екты грамадскай актыўнасці.

А ў канцы вёскі іншая карцінка — новенькі вывадны крыж у напрамку дубяжынскіх могілак, пастаўлены ў мінулым годзе. А некалькі метраў ад яго старэйшы вывадны крыж, з такой жа эпітафіяй як толькі што згаданы новы. Гэты стары крыж апынуўся ў ходзе камасацыйных працэсаў у межах прыватнага ўчастка. І пакуль не было буйнага ўсплёску цывілізацыйнага нашага прагрэсу, той крыж нёс сваю развітальную службу адыходзячым у новае вымярэнне жыхарам сяла. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF