Ніва № 16 (3232), 22 красавіка 2018 г.

Белавежа пад канец светлага тыдня!

Ганна КАНДРАЦЮК

У Белавежу найлепш дабірацца на верталёце! Найбольш балючы адрэзак паміж Гайнаўкай і Белавежай. Абапал дарогі як пасля вайны павалены лес. Ссечаныя елкі і вываратні, абыдзе раскіданыя бязладнай рукой, напаміналі нядбайны тартак. Паваленыя калоды валяліся ў чорнакарычневых калюгах веснавога разводдзя, быццам у пякельнай смале. Яшчэ больш страшна было глядзець на вершаліны дрэў. На згаданым адрэзку цяжка знайсці здаровы фрагмент лесу. Ссохлыя ад караедаў елкі з’яўляліся мёртвым подыхам і замест хістацца на ветры, пагрозліва скрыпелі. Выглядалі, быццам прыцярушаныя попелам.

— To wszystko zrobiła nam Siemionówka, — кажа падвыпіўшы Лукаш.

Лукаш разам з сябрам залезлі ў маршрутку фірмы „Voyager” на прыпынку ля гайнаўскіх могілак. Яго сябра адразу выглядзеў у салоне знаёмую дзеўку і ўсю дарогу яны ўспаміналі аднакласнікаў.

— Pani się nie gniewa, — пачаў Лукаш, — u nas jeszcze świętujemy...

У Белавежу я выправілася ў паслявелікодную суботу. Лукаш добра гаварыў. На адрэзку ад Беластока да Трасцянкі працавалі ў полі — аралі, сеялі ўгнаенні, прыбіралі панадворкі. Аднак за Трасцянкай, быццам за мяжой іншай дзяржавы, ніхто не працаваў і не корпаўся ў зямлі. Быццам трымаліся строга правіла, паводле якога забаранялася сеяць і араць у светлы тыдзень. Інакш град усё паб’е! У гэты час не ляжалі аблагом. Наведвалі продкаў на могілках, насілі валачобнае хросным, гасцявалі ў кумоў і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF