Ніва № 16 (3232), 22 красавіка 2018 г.

Правадная нядзеля на Бацькаўшчыне (ч.2)

Яўген ВАПА

Нядзельны ранак у Беластоку на Правадную нядзелю. Ідучы ў царкву, нельга не радавацца прыгажосці зямнога свету. Проста дзень раней прайшла над горадам першая веснавая бура з грымотамі і праліўным кароценькім дожджыкам, якія далі сімвалічны старт у відавочную і трывалую ўжо перамогу веснавога шаленства над подыхамі адступаючай зімы. Як неверагодна і фантастычна за адну ноч пазелянела трава, а слівыдзічкі зацвілі белымібелымі пялёсткамі. Быццам галовы маладых нявест упрыгожылі вэлюмы неапісанай далікатнасці і прывабнасці. А побач усе іншыя дрэвы і кусты раскрылі свае пупышкі з інтэнсіўнасцю такіх натуральных колераў, ад якіх красак і водару галавакружэнне будзе спадарожнічаць нам цягам бліжэйшых тыдняў. І самыя лепшыя і дарагія фарбы ды парфума гэтага свету не заменяць і не аддадуць усёй зладжанай сімфоніі веснавога аркестра. Увесь наш арганізм убірае і адчувае сваёй пачуццёвасцю і пажадлівасцю гэтае шматступеннае і поліфанічнае спляценне інтэнсіўнасці і тонкасці бачання і дыхання жыццярадаснага прабуджэння красуні вясны.

Яшчэ пашчасціла мне некалькі дзён раней правесці час над разліўнымі прасторамі Нарвы. Каралеўства птушак, якія купаюцца ў нябесных і вадзяных прасторах і адбіццях, гойданых ветразямі паветра, усведамляюць пра кароткачасовасць нашага зямнога гарызонту. Усё плыве — гаварылі старажытныя грэкі; усё праплывае і мінае, калі ўглядаўся я ў русло падляшскай Нарвы. А яна нясе і нясе з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF