Ніва № 16 (3232), 22 красавіка 2018 г.

Асфодэль значыць златацветнік

Міраслаў ГРЫКА

Я проста анямеў. У Гданьску прайшла па вуліцах працэсія ОНР. Са згоды гарадскіх органаў, пры садзейнічанні паліцыі, якая, вядома, ахоўвала яе. На здзіў усёй Польшчы, але перш за ўсё жыхароў Гданьска, па большай частцы нашчадкаў тых, хто «з за Буга», «з над Віліі», але і ахвяр сумна вядомай акцыі «Вісла» — лэмкаў, украінцаў, а і немалой абшчыны татар, беларусаў і літоўцаў, а таксама кашуб і жменькі нямецкай меншасці... Гданьск з’яўляецца такім польскім паўвостравам мультыкультуралізму, з дзвярамі адкрыты на ўсе землі і партовае акно на моры і акіяны. Гэта польскі пачатак Еўропы і свету. Ды вось тыя дзверы і акно раптам захлопнулі. Мабыць, з за чыноўніцкага недагляду. Галоўнай вуліцай горада раскінулася калона з некалькіх соцень маладых і вельмі маладых людзей, якім невядомыя гамулкаўская беднасць, забастоўкі салідарнасці ці першыя драматычныя гады палітычных пераўтварэнняў. І, верагодна, таксама невядомая ім сама Еўропа, і ўвесь свет. А нават тое, што плёскаецца ў цемрані іх зацвярдзелых чарапоў урыўкамі думак або лушпіннем ідэалагічных клішэ. Можна было б махнуць рукою: ат, маладыя! Мусяць яшчэ навучыцца, дасведчыць... Але сцягі, якімі патрасалі, воклічы якія дэманстратыўна падымалі, не мелі нічога агульнага з бяздумнай артыкуляцыяй спантаннай шуміхі, з юнацкім бунтам дзеля бунту. Іх змест быў старанна прадуманы, а мэта — знявага, канфліктаванне, дэстабілізацыя. Я не думаю, што гэта іх свядомы намер. Хто за імі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF