Ніва № 16 (3232), 22 красавіка 2018 г.

Скарб

Віктар САЗОНАЎ

Колькі навін за апошні час! І пераважная большасць з іх насцярожваюць і нават палохаюць. Узяць хаця б амерыканаеўрапейскі абстрэл сірыйскіх аб’ектаў, дзе Расія заявіла, што можа даць у адказ. Ну як не напалохацца пагрозамі дзвюх нашпігаваных ядзернай зброяй краін РФ і ЗША ў бок адзін другога? А заява расійскага начальніка, што свет без Расіі яму, і многа каму яшчэ, зусім непатрэбны?! Ён так і сказаў, „нам”. Гэта значыць і мы, беларусы, як частка таго свету, таксама некаму „ім” непатрэбныя. Жудасць!

Ну а ў Гародні знайшлі скарб. На даху старога гарадзенскага дома знайшлі. Золата! Больш чым дваццаць залатых манет, а таксама залатыя зліткі, залатыя ланцужкі, залатыя пярсцёнкі, часткі залатога медаля і нават зубныя пратэзы — таксама залатыя. Сапраўдная залатая навіна — станоўчая як залаты чырвонец. Вось жа ўдача!

Праўда, улады гавораць, што наш беларускі галоўны скарб, гэта нашы людзі. І я аніводнага слова з гэтага выслоўя не стаўлю пад сумнеў. Тут я з нашай уладай хіба што ўпершыню згодны на ўсе сто. Так, пацвярджаю. Галоўны скарб нашай улады гэта нашы людзі. І ў гэтым няма аніякага сумневу.

Апаненты могуць запярэчыць. Маўляў, раз людзі гэта скарб, то чаму да іх такія адносіны. На рабоце кантракты і кантроль, пасля работы кантроль і кантракты. (Пад кантрактамі пасля работы маюцца на ўвазе негалосныя дамоўленасці ўлады і народа. Ну ёсць жа такое разуменне як негалосная дамоўленасць). Маўляў, вы нас не чапайце, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF