Ніва № 16 (3232), 22 красавіка 2018 г.

У пошуках свайго голасу

Міра ЛУКША

— Ты глянь, і я ўжо такая старая як... «Белавежа»! — азіраючыся ў люстра, кажу сяброўцыаднагодцы, нашай чытачцы. Быў час, калі мы ўтраём рабілі ў «Ніве» сваё... 120годдзе. З нас траіх на свеце 8 чэрвеня 1958 года быў ужо будучы перакладчык і літаратурны крытык Янка Максімюк, Галіна нарадзілася ў кастрычніку, а я аж у лістападаўскую нядзелю, калі адбываўся з’езд Беларускага таварыства. Уся гэтая беларуская кампанія нашых бацькоў — будучых нашых калег, жвава краталася на беларускай ніве, таксама дзеля нас. І яны доўгі час былі, і з часам адышлі ў Патойбаковію, пакінуўшы ніву наступным аратым і сейбітам. І хоць яны ў сваіх творах успаміналі пра прамінанне, не мелі часу на турботы пра вядомасць і захаванне сваіх слоў на рукатворных помніках. Гуртаваліся, з «Нівай». У Беларускім літаратурным аб’яданні «Белавежа».

Сярод удзельнікаў арганізацыйнага сходу пісьменнікаў, скліканага Георгіем Валкавыцкім на 8 чэрвеня 1958 года, былі Уладзімір Гайдук, Янка Дубіцкі (Ян Чыквін), Янка Беразавец, Восіп Мялеша, Андрэй Беразавец, Дзмітрый Шатыловіч, Віктар Швед, Сакрат Яновіч, Яша Бурш, Алесь Свісёк (Аляксандр Батура), Мацей Канапацкі, Пятро Ластаўка, Францішак Берніковіч, Алесь Барскі (Аляксандр Баршчэўскі), Антось з Лепля (Антон Васілеўскі). Антон Васілеўскі народжаны ў 1891 годзе, роўна сто гадоў перад адной з наймалодшых сябровак цяперашняй «Белавежы» — Кацярынай Сянкевіч. Галіна Тычка назвала заснаванне 8 чэрвеня 1958 года ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF