Ніва № 15 (3231), 15 красавіка 2018 г.

Убачыць Корсіку — і жыць далей

Ала ПЕТРУШКЕВІЧ

У наш час, калі адкрыліся магчымасці вандраваць па ўсёй зямлі, з’явілася многа твораў пра далёкія краіны. Аўтабіяграфічная кніга беларускага пісьменніка з Беласточчыны Віктара Стахвюка „Пакуль змеркне дзень” не губляецца ў гэтым шэрагу. У яе ўвайшлі дзве аповесці: „Мая Камчатка” і „Корсіка”. Пра апошнюю і пойдзе размова. Твор вызначаецца навізной тэматыкі, адметнасцю вобразу героя, які выконвае наратыўную функцыю, натуры актыўнай, дзейснай, авантурнай. У лепшым значэнні гэтага слова. Бо апантаны прагай пазнання новага, далёкага. Асабліва вабіць яго водная, марская стыхія.

Незвычайны зачын мае гэты мастацкадакументальны твор: маленне на красу беластоцкае месяцовае ночы, успрыняцце яе праз вобразы, створаныя вялікім Куінджы ў ягонай карціне „Месяцовыя ночы над Дняпром”. Ужо пачатак твора характарызуе аўтара як асобу, здольную бачыць прыгажосць ва ўсёй яе паўнаце і разнастайнасці: „...Зменлівыя формы воблакаў, падсветленыя мяккімі колерамі — ад залацістага серабра да далікатнай салатавай зелені, якая несла надзею на штосьці важкае, што несумненна можа здзейсніцца неўзабаве і прынесці табе радасць”. Эстэтычная асалода выступае ў якасці таго прыцягальнага імпульсу, калі павінна адбыцца нешта яшчэ невядомае, але, герой пэўны, незвычайнае. І гэта нешта не чакае, каб неўзабаве адгукнуцца, матэрыялізавацца. Вестка, якая ў сучаснасці часцей прыходзіць з тэлефанаваннем, адначасна і абрывае рэфлексіўнасузіральны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF