Ніва № 15 (3231), 15 красавіка 2018 г.

З эпісталярнай спадчыны Уладзіміра Казберука

Сяргей ЧЫГРЫН

З беларускім літаратуразнаўцам, крытыкам, перакладчыкам Уладзімірам Казберуком (1923-2016) я шмат гадоў сябраваў, ліставаўся. Быў ён родам з вёскі Бандары, якая прытулілася да рэчкі Нарвы. З гэтай самай вёскі родам і Аляксандр Баршчэўскі (Алесь Барскі). Яны сябравалі. А да „Выбраных твораў” (Мінск 2011) Алеся Барскага Уладзімір Казбярук напісаў каментарый. А гэта самая складаная, уважлівая і грунтоўная справа. Уладзімір Казбярук добра ведаў творчасць свайго аднавяскоўца. Ды і не толькі аднавяскоўца, а ўсіх беларускіх літаратараў Польшчы. Ён іх любіў, паважаў, цаніў. Ён любіў да самай смерці і сваю Беласточчыну, сваю бацькоўскую зямлю.

У беларускай літаратуры Уладзімір Казбярук з’яўляўся адным з грунтоўных даследчыкаў праблем беларускага рамантызму. Варта толькі прыгадаць па гэтай тэме кнігі Уладзіміра Казберука: „Традыцыі польскага рамантызму ў беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя” (Мінск 1972), „Рамантычны пошук: Назіранні над беларускім рамантызмам пачатку XX стагоддзя” (Мінск 1983). Па кнігах Уладзіміра Міхайлавіча да сённяшніх дзён настаўнікіфілолагі ў Беларусі вывучаюць творчасць Якуба Коласа. Гэта кнігі „Якуб Колас у школе” (Мінск 1967, 1975), „Паэма Якуба Коласа «Новая зямля»” (Мінск 1979), „Якуб Колас (жыццё і творчасць)” (Мінск 1962) і іншыя. Па творчасці Якуба Коласа да 1917 года Уладзімір Казбярук абараніў кандыдацкую дысертацыю.

Даследчык шмат пісаў пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF