Ніва № 15 (3231), 15 красавіка 2018 г.

Мой сябар Коля з Гайнаўкі

У студэнцкія гады я жыў у Беластоку ў інтэрнаце па вуліцы Кракаўскай (на здымку). Год я жыў у пакоі нумар 414 на чацвёртым паверсе, а чатыры гады — на трэцім паверсе ў пакоі 330. Усе пяць гадоў я жыў у пакоі разам з Аляксеем, які быў родам з Менска. На першым паверсе жыў мой добры сябра з белліцэя Андрэй, які ездзіў на калясцы. Мы жылі вельмі спакойна, часта наведвалі Андрэя, разам рыхтавалі абеды, разам вучыліся і хадзілі на заняткі ва ўніверсітэт. Усё было спакойна пакуль на чацвёртым курсе не прыйшоў Коля з Гайнаўкі — мой равеснік. Ён пачаў жыць у адным пакоі з Андрэем. Не кажу, што гэта дрэнна, што ён з’явіўся, наадварот, пазітыўна раскруціў наш сяброўскі куток. Чаму? Менавіта мы, дагэтуль спакойныя студэнты, зубрылі ад сесіі да сесіі. Не кажу, часам мы хадзілі на дыскатэкі, а раз на Юр’я сябры завялі мяне ў клуб «Караоке» і я, крыху выпіўшы для адвагі, праспяваў песню «Zawsze tam gdzie Ty» гурту «Lady Pank». Але давайце раскажу пра Колю.

ДЫДЖЭЙ КОЛЯ

Калі Коля пасля выхадных прыязджаў у інтэрнат дык вахцёркі гаварылі:

— Artysta przyjechał.

Гэта дзякуючы яго дарагому на гэты час камп’ютару, які тады, у 2004 годзе, каштаваў 5 тысяч злотых. З камп’ютара Коля пускаў музыку, якой мы да гэтай пары нават не чулі. Мы слухалі такіх гуртоў, як «Н.Р.М.», «Уліс», «B:N:», а ў найбольшым парыве гуртоў «Ас» ці «Прымакі». А Коля слухаў замежнае тэхна. Ён вельмі любіў тэхна ў выкананні Pakito (Жульена Рауні), таму (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF