Ніва № 15 (3231), 15 красавіка 2018 г.

Правадная нядзеля на Бацькаўшчыне

Яўген ВАПА

Вялікдзень вокамгнення прыйшоў да нас з краіны холаду і ўступіў у прастору цяпла. Некалькі месяцаў таму, апісваючы ў гэтым месцы надвор’е перад Ражджаством Хрыстовым, трэба было спасылацца на параўнанні з англійскім надвор’ем і расценнем травіцы, якая чакае чарговай стрыжкі. Для адмены зараз, тыдзень перад праваслаўным Вялікаднем (акурат на каталіцкі), у Вербную нядзелю выпала такая хваля ветру, холаду, снегу і дажджу, што проста чалавеку здавалася, што гэта не першыя дні красавіка, але ў найлепшым выпадку пералом лютага і сакавіка. Стоячы з вербачкаю перад царквою, я не толькі прамок ад заліўнога дажджу, але замерз так, што наступную палову дня правёў пад коўдрай, ратуючыся ад прастуды параным малаком і малінавым чаем.

Шаленства надвор’я ў пераносным і даслоўным сэнсе нават буслоў выкінула з падляшскай тэрыторыі. Над маёй роднай вёскай людзі бачылі іх штук чатырнаццаць, двое прысела на сваю буслянку, але пасля паловы дня марознай пагоды не стрымалі і паляцелі ў заходнім напрамку. Пакуль іх не відаць у вёсцы. Аж страх падумаць, што калі яны не з’явяцца на электрычным стаўпе пасярэдзіне вёскі, тады народныя прадказанні пра знікненне сяла набяруць яшчэ большай рэальнасці. Гэтае адчуванне напэўна вельмі відавочнае для настаяцеля нашага прыхода ў Вэрстоку, які з малітвай наведвае сваіх прыхаджан не толькі ў Ражджэственскі перыяд, але і перад Вялікаднем. Прыходзіць ён са словам Божым у гэты пушчанскі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF