Ніва № 15 (3231), 15 красавіка 2018 г.

Я на нішто не намякаю

Міраслаў ГРЫКА

У 2010 годзе вясной свет надалей перажываў вялікую траўму. На працягу некалькіх тыдняў я старанна сачыў за навінамі, рыхтаваў запіскі. Не ведаю чаму, я зачыніў іх на сем гадоў у шуфлядзе. Вясной 2018 года я зноў да іх заглянуў...

У выніку студзеньскага землятрусу на Гаіці загінулі 200 тысяч чалавек. Мільёны людзей страцілі свае дамы і ўсю сваю маёмасць. На выспе запанаваў голад. Распаўсюджваліся эпідэміі. Але ў тыя гады голад і эпідэміі былі амаль штодзённай з’явай. Недаяданне людскага насельніцтва дасягнула паўмільярда чалавек. Па гэтай прычыне кожны год памірала ад голаду 100 мільёнаў чалавек, у большасці дзяцей. Такім чынам, штодзённы лік смяротных ахвяр ад голаду складаў чвэрць мільёна. Паводле справаздачы ААН, гэтая лічба павялічваецца. У тым жа дакладзе таксама адзначаецца хуткі прагрэс смяротнасці, выкліканай анарэксіяй і буліміяй. Эпідэмія нават прагрэсіруе. Зза анарэксіі 5000 людзей ва ўсім свеце памерлі. Крыху менш з за буліміі, таму што толькі 3500. Аднак ацэнкі росту гэтага тыпу выпадкаў выклікаюць трывогу. У прыватнасці, булімія, якая ўключае ў сябе імпульсіўнае абжыранне і вырыгванне ежы. Толькі што баланс ежы, якая паглынутая і выкінутая сілай са страўніка, у выпадку пацыента з буліміяй мае адмоўны баланс, што прыводзіць да галадання. Не вельмі эстэтычная, але вельмі трапная метафара заходняй цывілізацыі.

Рэкорды папулярнасці тады, як і сёння, білі ў сусветных тэлеканалах кулінарныя шоў. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF