Ніва № 15 (3231), 15 красавіка 2018 г.

Суседнія сталіцы

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Надарылася мне на мінулым тыдні пабываць у дзвюх сталіцах суседскіх дзяржаў — Мінску і Кіеве. Пры Савецкім Cаюзе абедзве называлі гарадамігероямі. Найменні гэтыя былі абсурднымі, як і многае на тэрыторыі дзяржавы, што займала шостую частку зямнога шарыка. З таго часу ўцякло шмат вады, Мінск і Кіеў даўно — сталіцы незалежных дзяржаў. Яны вельмі моцна змяніліся за чвэрць стагоддзя, мадэрнізаваліся і набылі істотна іншае аблічча.

Мне, як чалавеку з перыферыі і закончанаму правінцыялу паводле светапогляду, вельмі цяжка ў вялікіх гарадах. Прызнаюся, што ў тым жа Мінску адчуваю сябе заўсёды дыскамфортна — найперш з за бясконцай плыні машын, людскога тлуму, мітусні і вечнага спеху. У сталіцы яшчэ савецкай Беларусі я некалі пражыў пяць месяцаў, дакладней прабыў за плотам вайсковай вучэбкі сувязі. Выпусцілі за той тэрмін у горад нас — маладых салдацікаў, хіба разы дватры. Далейшыя візіты ў горад на Свіслачы і зніклай у Лету Нямізе былі звязаныя пераважна з наведваннем футбольных матчаў ды рокканцэртаў. Аднак, калі сталі на стадыёнах забіраць белчырвонабелыя сцягі, амаль перастаў сюды ездзіць. Добрых знаёмых у Мінску ў мяне не так і мала, а вось сяброў у гэтым двухмільённым горадзе зусім няма. Было пару, ды і тыя „расцярушыліся”, страціліся праз гады...

Дабірацца кудынебудзь у беларускай сталіцы прыезджаму чалавеку найлягчэй на метро. Мінскі метрапалітэн адзін з самых чыстых і ўтульных. Прынамсі, з тых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF