Ніва № 15 (3231), 15 красавіка 2018 г.

Прызабытыя героі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Мінае свята Уваскрэсення, пасля якога ўвага нашага грамадства кіруецца ў бок тых, што ўжо леглі ў чаргу да чаканага ўваскрэсення патойбаковага. Падаўся і я да сваіх шматгадовых сяброў, якіх прахі спачылі ў калумбарыях варшаўскіх вайсковых могілак. Эдвард, родам з Развадава, чакае ў адным канцы абшырнай некраполіі, а Аляксандр, родам з Шаматулаў, у другім. Паміж імі шмат магіл у вайсковых шарэнгах і шмат магіл традыцыйных. У ліку апошніх спачылі вядомыя персоны грамадскага жыцця Польшчы, так палітычнага, як Уладыслаў Гамулка ці Войцех Ярузельскі, або Яцак Курань, Збігнеў Рамашэўскі ці Баляслаў Падэдворны, як і мастацкага, як Ксаверы Дунікоўскі ці Юльян Тувім...

Вядомая польская пагаворка вяшчае, што чалавек страляе, а Бог кулі носіць. Яе можна парафразаваць і на іншы лад: чалавек ходзіць, а Бог яго вачыма водзіць і наводзіць на нечаканае. Вось так і мой зрок заўважыў магілу авіятара Юзафа Леванеўскага. А гэта ж у Саколцы ўганараваны авіятары, браты Леванеўскія; ці гэта не адзін з іх? Шчыра прызнаюся, што пра сакольскіх братоў нічога больш канкрэтнага, апрача прозвішча, я раней не ведаў. Цяпер давялося пацікавіцца імі...

Вытрымкі з Вікіпедыі: „Starszy syn państwa Lewoniewskich, Józef urodził się w Rosji (Petersburg). Tam też ukończył gimnazjum (1917) i wstąpił na Wydział Prawa Uniwersytetu Petersburskiego. Powołany z innymi kolegami-studentami do Armii Czerwonej (służył w niej do 1918), przerwał studia. Z (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF