Ніва № 14 (3230), 8 красавіка 2018 г.

«Тры ангелы» з анёльскімі галасамі з Макаўкі

Міра ЛУКША

Анна, Уляна і Юстына, сёстры. Дочкі Міраіды і Валянціна Садоўскіх з Макаўкі. Унучкі Веры Дамань, слаўнай беларускай спявачкі з Плянты Міхалоўскай гміны. Малодшыя дзяўчаты ў школьныя гады спявалі ў калектыве „Пронар”. Сталі спяваць са старэйшай сястрой Аняй, і так узнікла сямейнае трыо. Цяпер яно называецца «Трыяда». Выступаюць ужо шмат гадоў, падрасло найменшае пакаленне Садоўскіх. У перадачы талентшоў „Must be the music” выступілі былі яшчэ як сёстры з „Сямейнага трыо з Макаўкі”. Дзяўчаты паходзяць з прыгожай вёскі Макаўкі, што пад мястэчкам Нарва. Спяваюць акапэла пабеларуску і на мясцовай гаворцы, а таксама праваслаўныя песні.

— Гэта ацаніла журы „Must be the music”, — кажа лідарка калектыву Анна Пятроўская, найстарэйшая сястра, філолаг, журналістка і спявачка: — Сказалі, што з такой музыкай мы ніколі не будзем зоркамі, бо яна нішавая, але ацанілі тое, што мы хочам збіраць фальклор ад старэйшых жыхароў, ад падляшскіх спявачак і зберагаць нашу музычную культуру ад забыцця. Таксама адзначылі, што гэта бачна, што мы сёстры, бо спяваем вельмі чыста, рытмічна, як адзіны арганізм. Хаця такія непадобныя адна на адну на выгляд, на першы погляд.

„Сямейнае трыо з Макаўкі” — шматгадовы пераможца фестывалю „Беларуская песня”, фестывалю „Маладыя галасы, старыя песні», выступала на канцэртах „Пявучых сем’яў” у Беластоку і ў аглядах фальклорнай песні ў Польшчы і за мяжой, на еўрапейскіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF