Ніва № 14 (3230), 8 красавіка 2018 г.

Альянс з Блакітнавокай

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

15 лютага ў Варшаве адбылася канферэнцыя на тэму „НАТО — Беларусь: веды будуюць давер і стабільнасць”. Канферэнцыю ладзілі Беларускі дом у Варшаве і фонд The German Marshall Fund of the United States.

Тэма канферэнцыі здавалася б быць прыцягнутая звонку сферы рэальнасці, паколькі з першага погляду не відаць нейкіх дачыненняў Блакітнавокай з Альянсам. Галоўным каменем спатыкнення здаецца быць тут геапалітыка.

Пасля роспуску Савецкага Саюза паўсталыя ў яго межах дзяржавы апынуліся перад пытаннем як ладзіць свой палітычны быт. Асабліва складаным было гэтае пытанне для Беларусі, у якой не сфармаваліся моцныя альтэрнатыўныя ў адносінах да маскоўскага напрамкі арыентацыі, не толькі чыста палітычнай, але і гаспадарчай. У Савецкім Саюзе гаспадарчыя суб’екты на тэрыторыі Беларусі былі прывязаны галоўным чынам да савецкай эканамічнай прасторы. І сілай інертнасці гэты стан захаваўся і перад ужо фармальна незалежнай дзяржавай. На тэрыторыі Беларусі была ўзбуйненая канцэнтрацыя савецкага войска, беларускія заводы таксама былі ў вялікай долі падключаны да ваеннай вытворчасці. Пераарыентацыя гэтай вытворчасці на іншыя напрамкі не давала перспектыў поспеху, ды відавочным было, што з ходам часу дзяржавы былога Варшаўскага дагавору памяняюць сваю геастратэгічную арыентацыю, а ў тым ліку і сваё ўзбраенне, выбіраючы больш сучаснае ад новых пастаўшчыкоў. У такой сітуацыі вялікай частцы беларускай эканомікі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF