Ніва № 14 (3230), 8 красавіка 2018 г.

Вечарына з праваслаўнай кнігай

Аляксей МАРОЗ

Многа асоб прыцягнула Вечарына з праваслаўнай кнігай, якая 19 сакавіка прайшла ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў БельскуПадляшскім у рамках ІV Пралога — Дзён славянскай пісьмовасці і культуры з удзелам гасцей з Рэспублікі Беларусь. Адбыліся там прэзентацыі выдадзеных на беларускай мове Новага запавету, што быў надрукаваны ў перакладзе са старагрэчаскай мовы, зробленым Біблейскай камісіяй Беларускай праваслаўнай царквы і кнігі Францыска Скарыны «Прадмовы і пасляслоўі да кніг Бібліі». Прэзентаваліся ў час вечарыны таксама імпазантны біяграфічны даведнік айца Грыгорыя Сасны і матушкі Антаніны ТроцСасны «Іерархія, клір і працаўнікі Праваслаўнай царквы ХІХХХІ стагоддзяў у межах ІІ Рэчы Паспалітай і пасляваеннай Польшчы» і кніга Дарафея Фіёніка «Яраслаў Васільевіч Кастыцэвіч».

Вечарына пачалася з выканання ліцэйскім калектывам «Спадчына» гімна «Магутны Божа».

— Праз два дні ў нашай школе і ў бліжэйшую нядзелю ў Беластоку адбудуцца святкаванні сотых угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі — гэта вялікае свята для нас, беларусаў. Вечарына з беларускай праваслаўнай кнігай і гімн «Магутны Божа» далі пачатак святкаванню, — сказаў дырэктар Андрэй Сцепанюк.

У пачатку вечарыны, якая праходзіла ў выдатнай большасці на беларускай літаратурнай мове, дырэктар белліцэя прывітаў архіепіскапа бельскага Грыгорыя, свяшчэннікаў, матушку Антаніну (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF