Ніва № 14 (3230), 8 красавіка 2018 г.

Я — беларус, але і ўсходняеўрапеец

Уршуля ШУБЗДА

Этнолаг і эканаміст. Вышэйшую адукацыю атрымаў на Варшаўскім універсітэце. У час вучобы валачыўся па сакольскіх вёсках, рабіў навуковыя даследаванні і яшчэ больш палюбіў той куток Польшчы, перш за ўсё за культуру і беларускую мову. Пасля магістратуры ў Варшаўскай школе эканомікі з’ехаў у Маскву. Хаця сам радавіты гарадзенец і ў Варшаве, і ў сталіцы Расіі заўсёды знаходзіў беларускую суполку. Алесь Буранок вёў у Маскве курсы беларускай мовы «Мова ці кава», якія збіралі нават па трыццаць удзельнікаў.

«Ніва»: — Якім чынам такі ідэйны, заангажаваны беларус апынуўся ў Расіі?

Алесь: — Я паехаў на студэнцкі абмен у Маскву. Прыехаў, пачаў вучыцца, але пры гэтым была магчымасць працаваць. Ну вось знайшоў працу і так чатыры гады працаваў у Маскве.

— Разумею, што там Цябе на так доўга затрымалі чыста эканамічныя прычыны?

— Прычын было даволі шмат, але, вядома, і эканамічныя. Добрая праца, цікавыя магчымасці. Але былі і іншыя справы. Я хацеў крышачку памяняць атмасферу пасля Польшчы, мець досвед жыцця ў іншай краіне. У расейцаў вельмі прыязны стасунак да беларусаў як да працаўнікоў. Было вельмі прыемна працаваць там, калі да цябе лепш ставяцца нават чым да расейцаў.

— Скуль такая вялікая сімпатыя ў расейцаў да беларусаў?

— Так, сімпатыя ёсць таму, што існуе такі стэрэатып, што беларусы добрыя працаўнікі, робяць тое, што ім кажуць, яны даволі бесканфліктныя... Ну і што скрываць, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF