Ніва № 14 (3230), 8 красавіка 2018 г.

Расстроеная зладжанасць

Міхал МІНЦЭВІЧ

Жыццё мяняецца, відаць гэта ў гарадах, а асабліва на г.зв. правінцыі. Вёскі пусцеюць, разрастаюцца гарады, а гэта ўсё шырока ўплывае на прыроду. Вось у Орлі на мой — і не толькі мой — панадворак прыходзіць ліса, хаця ў мяне няма ніводнай курыцы. Ну, але па чарзе.

Чалавек ад золаку свайго існавання жыве ў нейкім сімбіёзе з прыродай. Некаторыя віды жывёл прыручыў, дзікія звяры жывуць на свой лад, але сярод іх ёсць такія, якія карыстаюцца працай чалавека. Для людзей гэта шкоднікі, часам нават пагрозлівыя, як напрыклад дзікі на лугах, палях ці ў жылых кварталах гарадоў.

Буйнеючыя гарадскія кварталы ўваходзяць на падлесныя тэрыторыі. Вось вясной 2002 года велізарны лось, спалохаўшыся, павіс на высокай металічнай агароджы беластоцкай нерухомасці і пакутліва сканаў.

Прысядзібныя агароды па прычыне розных модных шыпулькавых дрэў часта вабяць нечаканых дагэтуль побач людскіх сядзіб птушак. Тыя, якія будуюць гнёзды, прыхаваныя нізка ў кустах ядлоўцу, падвяргаюцца небяспецы і разам з птушанятамі знікаюць дзякуючы катам або каменным куніцам (беладушкам).

Паколькі ў гарадах буйнеючыя кварталы ўваходзяць на лясныя тэрыторыі, то ў пусцеючых вёсках самасейны лес наступае на сядзібы. І ў абодвух выпадках прырода, у тым ліку і звярына, напамінае пра сваё, ствараючы людзям няёмкія абставіны.

Асабліва жыхары вёсак, што жывуць побач лесу, сустракаюць у сябе каменную куніцу, а нават лясных куніц (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF